Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобласць, Навагрудскі раён, в. Сялец, спартыўна-біятлонны комплекс.
Гасцініца на базе Спартыўна-біятлоннага комплексу «Сялец» знаходзіцца ў ціхай лясной зоне прыгарада Навагрудка. Гэта выдатнае месца для жадаючых сумясціць свой адпачынак са спортам або адасобіцца ад шумных гарадскіх магістраляў. У зімовы перыяд гасцініца карыстаецца вялікай папулярнасцю сярод беларускіх і замежных грамадзян, якія прыязджаюць на адпачынак і спартыўныя спаборніцтвы па біятлоне.
Да паслуг гасцей прадастаўляюцца шматмесныя, двухмесныя, полулюкс і люкс нумары з тэлебачаннем. Адначасова ў гасцініцы можа размясціцца 43 госця.
Побач з гасцініцай ўздоўж лясных схілаў размешчана лыжаролерная траса даўжынёй 1800 метраў з стромкімі і спадзістымі ўздымамі і спускамі. Для аматараў прадастаўляецца неабходны спартыўны інвентар. У спартыўным мястэчку ёсць трэнажорная зала, а для аматараў адпачынку на прыродзе - абсталяваныя альтанкі з мангалам.
Пры комплексе знаходзіцца сталовая, дзе можна арганізаваць харчаванне; банкетная зала на 43 месцы; паркоўка для аўто.
Таксама маецца